Акцыя «Нашы дзеці»: кіраўніцтва раёна наведала дамы сямейнага тыпу ў Маларыце і аг. Лукава


Маштабная навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі. Да яе актыўна падключылася і Маларытчына. У рамках акцыі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый паклапаціліся, каб ніхто з дзяцей не застаўся без увагі.


Напярэдадні Раства Хрыстова старшыня Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Корж, начальнік аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Іна Панасюк, старшыня Маларыцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Якубчык, дырэктар Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук, загадчык сектара аховы дзяцінства аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Людміла Кучарук наведалі дамы сямейнага тыпу ў Маларыце і аг. Лукава. Галоўная мэта акцыі – дайсці да кожнага дзіцяці, каб кожнае з іх адчула свята і паверыла ў цуд.


Госці павіншавалі выхаванцаў дзіцячых дамоў з навагоднімі святамі, каб яны сталі яркімі і запамінальнымі, пажадалі веры ў сябе і ў свае сілы, каб усё атрымлівалася, усе мары і запаветныя жаданні абавязкова збыліся, а жыццё змянілася да лепшага. Вочы дзяцей свяціліся радасцю, а з іх вуснаў не сыходзіла ўсмешка.
Выхаванцы дзіцячых дамоў падзякавалі за падарункі, расказвалі гасцям вершы, танцавалі.
–У нас няма чужых дзяцей, – адзначыў Аляксандр Корж. – Усе яны – нашы. Мы павінны клапаціцца пра тых, хто цяпер знаходзіцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, прыёмных, апякунскіх і замяшчальных сем’ях… Ёсць тыя, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. І вельмі важна падтрымаць кожнае дзіця, паказаць, што мы пра яго памятаем і клапоцімся.

Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках:
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий