Пераможцы другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года»

 

На Маларытчыне падведзены вынікі другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года». У намінацыі «Пачатковыя класы» пераможцам стала настаўніца СШ №1 Валянціна Бурда, у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» – выхавальнік дзіцячага сада №6 Вольга Пашковіч.

На завочным этапе педагогі прадстаўлялі творчую прэзентацыю: апісанне вопыту работы, відэапрадстаўленне педагагічнай дзейнасці з адлюстраваннем асноўных накірункаў і вынікаў педага­гічнай дзейнасці. Вочны этап прадугледжваў правядзенне адкрытых урокаў (заняткаў) у знаёмым і незнаёмым класе (групе).

Валянціна Бурда – настаўніца 2 «В» класа. Яна мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, 13 гадоў педагагічнага стажу.  Першае працоўнае месца – Макранская СШ. Абагульніла вопыт работы на тэму «Развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання».

Вольга Пашковіч – выха­валь­нік старэйшай спецыяль­най групы з цяжкімі парушэн­нямі мовы, мае першую ква­ліфікацыйную катэгорыю, пе­дагагічны стаж  яе складае 16 гадоў. Працоў­ную дзейнасць пачынала ў Дзівінскім яслях-садзе Кобрынскага раёна. На суд журы прадставіла вопыт работы на тэму «Развіццё творчых здольнасцей выхаванцаў з выкарыстаннем розных тэхнік малявання».

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий