У актавай зале Маларыцкай ПМК № 20 прайшло ўрачыстае мерапрыемства
Напярэдадні Дня будаўніка ў актавай зале Маларыцкай ПМК № 20 прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Падчас яго ўганароўвалі лепшых работнікаў будаўнічай галіны.
Намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Дзмітрый Сцепанюк падзякаваў будаўнікам за прафесіяналізм, высокую ступень адказнасці, стваральную, самаадданую працу, неабыякавае стаўленне да справы і пажадаў усім фінансавай стабільнасці, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, здзяйсненняў жаданняў і надзей, высокіх прафесійных дасягненняў і поспехаў. Ён узнагародзіў граматай Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта мантажніка сантэхнічных сістэм і абсталявання Сяргея Дзем’янца, Пісьмом падзякі Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта – цесляра Віталія Сымоніка, ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама – вадзіцеля Анатолія Казанжы.
Начальнік Маларыцкай ПМК №20 Яўгеній Чыпышаў падкрэсліў, што ў поспеху будаўнічай арганізацыі – уклад кожнага работніка прадпрыемства! У кожным дасягненні працоўнага калектыву – майстэрства і любоў да сваёй справы! А галоўны рэсурс прадпрыемства – яго людзі, дакладнае разуменне імі выкананне пастаўленых задач. Ён падзякаваў усім за старанную працу, вернасць прафесіі.
Яўгеній Чыпышаў уручыў ганаровую грамату рэспубліканскага саюза будаўнікоў за добрасумленную і самаадданую працу муляру Аляксею Шыгалёву, ганаровую грамату Брэстаблсельбуда – муляру Васілію Коцелу, Пісьмо падзякі Брэстаблсельбуда – механіку Валянціну Габрыльчуку. Група работнікаў з рук начальніка атрымала ганаровыя граматы ПМК №20.
Да віншаванняў таксама далучылася і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Валерыя Шаўчэнка. Яна ўручыла Пісьмы падзякі Маларыцкай ПМК №20 майстру Вадзіму Ігнацюку і юрысконсульту Алене Алесік.
Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства адбыўся канцэрт, які падрыхтаваў фальклорны калектыў “Талакуха” Дарапеевіцкага Дома фальклору (кіраўнік Ларыса Гузюк).
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.
















