Інтэрактыўную карту Маларытчыны падрыхтавала вучаніца раённай гімназіі разам з бацькамі

Вучаніца 4 “В” класа раённай гімназіі Марыя Шаламай разам з маці Кацярынай Фёдараўнай і бацькам Аляксандрам Паўлавічам сумесна падрыхтавалі інтэрактыўную карту Маларытчыны.

Па словах Марыі Шаламай, яна разам з бацькамі на працягу двух тыдняў  займалася падрыхтоўкай карты. На лісце ватмана спачатку былі нанесены абрысы раёна і пазначаны населеныя пункты.  Затым сям’я Шаламай сабрала інфармацыю пра паходжанне  кожнай вёскі і аграгарадка. Апрацаваная інфармацыя была аформлена ў выглядзе невялічкіх скруткаў і прымацавана да адпаведных населеных пунктаў.

З вынікамі сваёй работы Марыя Шаламай пазнаёміла аднакласнікаў на інфармацыйнай гадзіне. Па словах класнага кираўніка Наталлі Заляшчук, дзяўчаты і хлопцы атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра родны край.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий