“Астраўкі” дрэннага настрою
Рэдакцыя атрымала пісьмо.
У ім нераўнадушныя чытачы “раёнкі” прасілі звярнуць увагу на не зусім прыемныя карцінкі ў гарадскім парку.
У гэтым цудоўным куточку нашага невялікага горада, паведамілі аўтары пісьма, ёсць вельмі непрыгожыя “астраўкі”. У прыватнасці, зараслі травою і згубілі свой прыцягальны выгляд каналы ў парку і сама рэчка, зрушыліся з месца і апусціліся ў ваду пліты ля шлюза.
Вясна – час навядзення парадку. Вядома, не ўсё па добраўпарадкаванні ўдаецца зрабіць пры няпростай фінансавай сітуацыі. Але тое, што можна паправіць, каб наш чысты, утульны горад стаў яшчэ прыгажэйшым і сумныя малюнкі нядобраўпарадкаванасці не псавалі настрой, як спадзяюцца нераўнадушныя маларытчане, удасца зрабіць.
Парк наведалі Святлана МАКСІМУК і Алег КРЭМЯНЕЎСКІ (фота).
Опубликовано ГЧ № 29 20.04.16г.